- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Героі беларускага сцяга. Віцебскія актывісты, вядомыя сваімі акцыямі па вывешванню бел-чырвона- белых сцягоў, атрымалі кнігі “Парсіваль” з аўтографамі Зянона Пазняка. Старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ адмыслова перадаў іх у Віцебск для мясцовых апазіцыянераў. Кніга “Парсіваль”, выдадзеная Зянонам Пазняком — гэта рыцарская легенда, вядомая ў еўрапейскай і сусветнай культуры. Гэта аповяд пра чалавека, які шукае “светлы сэнс жыцця” — шукае Грааль, святую чашу, з якой, паводле легенды, піў Хрыстос падчас апошняй вячэры перад укрыжаваннем. Таму і ў аўтографе-прысвячэнні напісана: “Сяргею Каваленку — рыцару Беларускага Сьцяга”. Алега і Тараса Сурганаў старшыня Кансерватыўна-Хрысціянскай Партыі БНФ называе “Героямі Беларускага Сцяга”. Кнігі з аўтографамі ўсім тром актывістам уручыў старэйшы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда. Ён лічыць, што хлопцы заслугоўваюць рамантычных “тытулаў”, нададзеных Зянонам Пазняком, бо неаднаразова ладзілі акцыі з бел-чырвона- белымі сьцягамі і былі жорстка за гэта пакараныя. Некалькі разоў адбываў “суткі” за ўдзел у несанкцыянаваных акцыях Тарас Сурган. Ягоны старэйшы брат Алег месяц таму выйшаў з Глыбоцкай турмы пасля 6-месячнага арышту за вывешванне бел-чырвона- белага сцяга. Ён пэўны, што яго пакаралі менавіта за гэта, хаця афіцыйна яго засудзілі з іншай прычыны — за напад на міліцыянта падчас затрымання. Сяргей Каваленка быў сёлета “умоўна” асуджаны і пакараны штрафам за вывешванне бел-чырвона-белага сцяга на гарадской навагодняй ёлцы 7-га студзеня, прычым