- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кім Чэн Ір аднаасобна кіраваў Паўночнай Карэяй каля 17 гадоў. Правадыр нацыі памёр яшчэ ў суботу «ад фізічнага і разумовага знясілення», але ўвесь свет даведаўся пра скананне на дзень пазней, чым пра смерць Гаўла. «Вялікі, мудры, каханы кіраўнік, сонца нацыі, пуцяводны прамень 21-га стагоддзя» паводле афіцыйнай біяграфіі нарадзіўся 16 лютага 1942 г. ў халупе на святой гары Пэктусан. У гэты момант на небе з‘явілася падвойная вясёлка і заблішчала яркая зорка. Хоць савецкія архівы кажуць пра тое, што Юрый Ірсэнавіч Кім нарадзіўся на год раней у сяле Вяцкае Хабараўскага краю, дзе яго бацька, капітан Кім Ір Сэн, служыў у шэрагах Чырвонай Арміі. Дзіўныя прыродныя з‘явы былі заўважаны ў Паўночнай Карэі і пасля смерці лідара краіны. Як перадае дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва ЦТАК, раніцай, 17 снежня, на возеры Чханчжы, размешчаным у кратары святой для карэйцаў гары Пэктусан з гучным трэскам раскалоўся лёд. Па дадзеных агенцтва, нават прырода смуткуе пра смерць правадыра