be
pdf

Покліч Волі 18 (89) 2010

грамадска-палітычная газета Віцебскага раёна

"Я - ніхто..." Да выбараў вышэйшай дзяржаўнай асобы Рэспублікі Беларусь яшчэ цэлых два месяцы, а вынік галасавання вядо­мы ўжо загадзя. І ніхто ў гэтым выніку не сумняваецца: ні адданы Лукашэнку электарат, ні старшыня Цэнтральнай вы­барчай камісіі, ні вышэйшае ці ніжэйшае кіраўніцтва, ні апаненты існага рэжыму, ні думаючыя выбарнікі, ні сам “усена­родна абраны”. І калі вы мне скажаце, што такая сітуацыя з’яўляецца натураль­най, я з такім адказам не пагаджу­ся. Мадэль Лукашэнкавага дзяр­жаватварэння стала невідочнай пасткай не толькі для ягоных супернікаў, але, найперш, для яго самога. Адсутнасць альтэрнатывы ў палітычным жыцці ўспрымаецца прыхільнікамі рэжыму, як пера­мога над супернікамі. Але, вя­дома, адзінаўладдзе прыводзіць да застою і выраджэння, бо су­пярэчыць асновам жыцця і за­конам філасофіі. Колькі разоў еўрапейская гісторыя за апошняе стагоддзе засведчыла згубнасць падобнага роду здумлення не толькі для насельніцтва пэўнай краіны, але і для ўсяго свету. Толькі беларусаў гэта так нічаму і не навучыла. Эйфарычнае адчуванне перма­нентнай перамогі над ненавісным светам еўрапейскай дэмакратыі, што ледзьве замаячыў над Бе­ларусяй у пачатку 90-х гадоў, не дазваляе ўладатрымаючым аб’ектыўна ўспрымаць наступ­ствы свайго ўплыву на абыва­цельскую свядомасць. А ў тым, што гэты ўплыў адназначна негатыўны, можна пераканац­ца пад час збору подпісаў праз непасрэднае кантактаванне з выбарнікамі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2010-10
  • Рэдактар: Салодкі Сяржук
  • Copyright: © 2008-2010 by Покліч Волі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org