- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
“Нацыянальная памяць прэпаруецца і ачышчаецца ад усіх персанажаў з духам мяцежнасці, паўстанцкай рамантыкі. Ствараецца прарасійская версія беларускай гісторыі, яе героі па вызначэнні не могуць процістаяць уладзе, пагатоў са зброяй у руках. Сімптаматычна, што адзінай дзяржаўнай узнагародай, якую Лукашэнка скасаваў за час свайго кіравання, быў ордэн Каліноўскага”. У гэтым выказванні Валерка Булгакаў вельмі ўдала акрэсліў той працэс, які ініцыянаваны на Беларусі тутэйшай прарасейскай ўладай. І як гэта бывае ва ўсе часы, вернападданыя рэжыму псеўдагісторыкі і ідыёлагі заўзята бяруцца за стварэнне свайго бачання прамінулых ужо падзей. Гэты працэс пачаўся не сёння, але добрай нагодай для агучвання імі сваіх вынаходніцтваў стала сёлетняе 150-годдзе з дня пачатку паўстання 1863-1864 гг. пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага.