be
pdf

Покліч Волі 20 (69) 2009

грамадска-палітычная газета віцебскага раёна

"Каб вас так лячылі!". Як аказалася, тутэйшая фармацэўтычная прамыс­ловасць, медычная сістэма ўцэлам і разам з імі сістэма палітычная выявілі ўсю сваю неэфектыўнасць і адсталасць перад выклікамі тых пагрозаў, якія паўстаюць перад чала­вецтвам у новым тысячагоддзі. І наступствамі ўсяго гэтага прымітывізму становіцца хлусь­ня, якая і з’яўляецца асноўнай прыладай для маніпуляцыі гра­мадскай свядомасцю. Хлусьню пра наяўнасць усіх неабходных лекаў у аптэках можна было праверыць лягчэй за ўсё, але за часамі Лукашэнкі народ так прызвычаіўся да рэ­гулярнага падману, што, відаць, лічыць хлусьню неабходным элементам сацыяльнага і палітычнага жыцця. Праўда ж у тым, што ў віцебскіх аптэках і дасёння нель­га купіць ані аксалінавай мазі, ані інтэрферону, ані анаферону... Да таго ж сусветная арганізацыя аховы здароўя распаўсюдўзіла інфармацыю пра недаказа­ную эфектыўнасць арпетолу і арбідолу. Нас жа запэўнівалі ў тым, што тутэйшы арпетол—эфектыўны сродак і яго будуць вырабляць у тры змены, каб за­бяспечаць усіх, хто мае патрэ­бу. Пра “ якасць” вытваранага ў гэткім аўральным рэжыме лека­вага сродку адмоўна гавораць нават аптэкары, якія нам потым яго і прадаюць.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Покліч Волі
  • Месца выхаду: Віцебск
  • Дата выхаду: 2009-11
  • Рэдактар: Салодкі Сяржук
  • Copyright: © 2008-2010 by Покліч Волі
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org