- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пенсіянеры таксама людзі. Нават Чарнобыль не здолеў абудзіць тутэйшае насельніцтва да свядомага беларускага нацыянальнага жыцця. Пасля гэткага дзейснага каталізатара спадзявацца на якія-небузь іншыя эфектыўныя сродкі амаль ужо і не выпадае. Постсавецкае грамадства абрала для сябе шлях у мінулае, хаця нейкія спадзевы, канечне, усё адно застаюцца, але з кожным годам мізарнеюць. Тое, што паўнавартаснае вольнае жыццё не з’яўляецца для бальшыні тутэйшых безумоўнай самакаштоўнасцю, скіроўвае мяне да думкі, што кіроўная ўлада будзе яшчэ доўга карыстацца ў сваіх асабістых мэтах даверлівасцю, цярплівасцю, непатрабавальнасцю і неканфліктнасцю гэтага народа. Нават канкрэтныя жыццёвыя прыклады не пераконваюць жыхарства ў неэфектыўнасці, прымітывізме і несучаснасці наша існага жыццеўладкавання. Яно згаджаецца з усім глупствам, якое пануе навокал, абы нічога не змянялася.