- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Глядзім Белсат – расплюшчваем вочы. У размове са сваёю знаёмаю нечакана даведаўся пра тое, што яна глядзіць Белсат—беларускамоўны тэлевізійны канал, які транслюецца праз спутнік Сірыюс з тэрыторыі Польшчы, пачынаючы з 18 гадзінаў. Сцішаўшы свой голас, ледзьве не шэптам, яна паведаміла мне пра страшную таямніцу: увечары разам з мужам яны час ад часу глядзяць па Белсаце дакументальныя фільмы пра тое, што насамрэч тварылася і творыцца ў Беларусі і што не паказваюць па дзяржаўным тэлебачанні. Гвалт над людзьмі, беззаконне, жорсткасць праваахоўных ворганаў выклікалі ў яе ледзьве не шок. Напрыканцы яна заявіла, што паказваць гэта па агульнадаступных каналах нельга. Цікавая логіка, але яна яскрава выкрывае свядомасць сярэднестатыстычнага беларускага абывацеля: пабачыць гэта кожны беларус і жахнецца гэтак жа, бо менавіта праз ягоную абыякавасць і страх творыцца падобны гвалт у адносінах да тых, хто знаходзіць у сабе сілы пратэставаць. З кожным годам я ўсё часцей і часцей пераконваюся, што страўсы жывуць не ў нейкіх экзатычных краінах, а на маёй Бацькаўшчыне. Страусавая псіхалогія ўласцівая тутэйшаму народу ці не ў большай ступені, чым іншым народам свету. Адмовіўшыся ад беларускасці на карысць тутэйшасці, беларусы пачалі абслугоўваць сваіх суседзяў( асабліва расіянаў) ва ўсіх сферах дзейнасці. Думаючы пра свае прыватныя інтарэсы, яны спрыяюць далейшаму спаўзанню краіны ў прорву несвабоды і дэградацыі.