- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Не паспелі ад месца трагедыі ад‘ехаць пажарныя і машыны «хуткай дапамогі», як Аляксандар Лукашэнка заявіў, што за выбух адказныя тыя, «каму не падабалася беларуская стабільнасць». Адказы на пытанне: каму не падабаецца беларуская стабільнасць мусіць знайсці следства. Але адказ напрошваецца сам па сабе: усю «маліну» псуюць «ворагі народу» – апазіцыя. Гэта яны вінаватыя ў тым, што ў краіне няма валюты, гэта яны разабралі з паліцаў тавары першай неабходнасці, гэта яны сапсавалі «далікатны» дыялог з Захадам за грошы таго ж самага Захаду. «Не хачу нагадваць, хто яны» – звярнуўся да сілавікоў Лукашэнка. Ён ужо ўсё ведае, яму не трэба следства, яму проста трэба паперка, якую можна будзе потым праз сваіх папагандыстаў паказаць «пераканаўчай большасці». Ды і пра якое рэальнае следства можа весціся гаворка ў Беларусі? Хто яго будзе праводзіць? Тыя следчыя, якія даследавалі «факты» пра «масавыя беспарадкі»і «спробу дзяржаўнага перавароту»? А судзіць вінаватых будуць тыя суддзі, якія давалі па некалькі гадоў турмы за прысутнасць на плошчы ў цэнтры Мінску?