- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Два гады да "выбараў". Парламенскія выбары прамінулі, як і не было. Абраныя прыўладныя дэпутаты ня могуць скрыць сваёй радасьці. Збылася мара іхняга жыцьця: і пасада высокая, і пашана немалая, і адказнасці амаль нуль. Новага спікера і ягонага намесніка абралі амаль адзігалосна. Праўда, адзін бюлетэнь аказаўся несапраўдным. Не прызвычаіўся, відаць, нехта яшчэ крыжыкі ставіць у адпаведных месцах. Ні табе дыскусій, ні спрэчак, ня кажучы ўжо пра мужчынскія разборкі, аднадушнасьць нейкая нялюдзкая. Згода, пра якую так марыў у свой час С.С.Шушкевіч, дый толькі. Толькі ці тая гэта згода? Згода, але ў чым? Наперадзе прэзідэнтскія выбары. Дэпутаты, як і ўвесь савецкі народ, ужо сёньня ніколькі не сумняюцца ў тым, хто будзе абраны. Нейкая жывёльная асуджанасць адчуваецца ва ўсёй іхняй натуры. Аднолькавыя выразы твараў і вачэй, аднолькавыя словы і інтанацыі, аднолькавая перакананасць— як нейкі глыбінны статкавы інстынкт, які ўспрываецца не на ўзроўні розуму альбо маралі, а на падсьвядомым узроўні, як усведамленне нейкай прыхаванай калектыўнай віны.