- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"У Амэрыку прыйшлі перамены". Амэрыка абрала свайго 44-га прэзідэнта. Чорнаскуры дэмакрат Барак Абама парушыў традыцыі і стэрэатыпы мінулага, каб адчыніць новую гісторыю самай дэмакратычнай краіны Зямлі. Найхутчэй ягоная роля ў гэтых пераменах была ўсё ж другаснай, бо вырашальнае слова сказалі амерыканскія грамадзяне. Такія як сто шасцігадовая Эн Ніксан Купэр і мільёны маладых амэрыканцаў, якія адчулі сваю вырашальную ролю ў вызначэнні далейшага шляху для роднай краіны. Нездарма ў сваёй першай паслявыбарнай прамове Абама ўзгадаў гэтую старую жанчыну і пабудаваў на ейным лёсе і грамадзянскай пазіцыі ці не палову свайго выступу. Колькі чалавечнасьці, высакародства, любові да сваёй краіны і яе народа чуецца ў кожным сказе, прачытаным Абамам. І колькі злосьці, прыхаванай нянавісьці да сваіх апанетаў чуецца ў выступах “ усенароднаабранага”. Ці здолелі б вы сабе ўявіць, што першым крокам Лукашэнкі пасля абрання яго на пасаду прызідэнта стала б ягонае адзначэнне ролі Аляксандра Мілінкевіча ў пабудове незалежнай Беларусі і ягонага шчырага імкнення працаваць на карысць нашай любай Беларусі.