be
djvu

Полацак 1-1991

Выданьне Беларускага Культурна-Асьветніцкага Цэнтру

Полацак... Ці ёсьць у беларусаў іншая такая зямля, у якую гісторыя, памяць і мова уклалі столькі хвалюючага й незабыўнага? У гэтым спрадвечным беларускім слове гучыць - толькі прыслухацца - палац і палаць. Колькі разоў палаў чырвоным полымем Палац - старажытнейшы горад Беларусі. Зь яго пачынаецца гераічнае змаганьне за незалежнасьць нашай Бацькаўшчыны. Успомнім Рагвалода і Рагнеду, Ізяслава і Брачыслава, Усяслава Чарадзея і яго нашчадкаў. Колькі ліхалецьцяў і войнаў зьведала гэта сьвятая зямля Зямля, што дала не толькі княжацкую дынастыю й вольнае веча, але й асьветнікаў, пачынальнікаў нашай культуры: Еўфрасіньню Полацкую, Франьцішка Скарыну, Сымона Полацкага, Лазара Богшу, дойліда Івана і іншых асобаў, імёны якіх не захавала памяць людзкая. Але Полацак, нібы тая птушка фэнікс, падымаўся з папялішчаў, адраджаўся зноў. Ён паланіў усіх сваёй прыгажосьцю, багацьцем бібліятэкі сьв.Сафіі, мужнасьцю людзей. У далёкія часы сярэднявечча ў Полацку дзейнічаў тэатр, вышэйшая навуковая школа, друкарня. Тут складаліся чароўныя мэлёдыі «Полацкага сшытка», музыка якога ня мела аналягаў у Эўропе... Полаччына, як і ўся зямля беларуская, пакінула вялікую спадчыну. I нам, нашчадкам, нельга забываць аб гэтым. Ашчадна зьберагаць, вывучаць і перадаць духоўнае багацьце нашых продкаў тым, хто прыйдзе нам на зьмену, - вось мэта часопіса «Полацак». Мы таксама спадзяемся, што ён паслужыць справе ўзмацьненьня сувязяў беларускай эміграцыі з Бацькаўшчынай.

Пэрыёдыка: Полацак
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтр
  • Месца выхаду: Кліўледн
  • Дата выхаду: 1991-01
  • Рэдактар: Белая Сьвятлана
  • Выдавец: Беларускі Культурна-Асьветніцкі Цэнтр
  • Памеры: 64с., 21см
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ, Каталёг EEDC
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 592, EEDC — 3728
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org