- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Часопіс «Полымя» — старэйшае беларускае літаратурна-мастацкае выданне. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторыя часопіса — гісторыя беларускай літаратуры, яе лепшых узораў. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, народныя пісьменнікі і народныя паэты Беларусі Іван Мележ, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Іван Чыгрынаў, Іван Навуменка, Рыгор Барадулін, а таксама Уладзімір Караткевіч, Вячаслаў Адамчык, Міхась Стральцоў, Барыс Сачанка і многія іншыя знакамітыя айчынныя творцы. Так, напрыклад, нашы чытачы першымі маглі пазнаёміцца з раманамі «Людзі на балоце» Івана Мележа, «Птушкі і гнёзды» Янкі Брыля, “Шэметы” Міколы Лобана, “Каласы пад сярпом тваім” Уладзіміра Караткевіча, «Сэрца на далоні» Івана Шамякіна, “Чужая бацькаўшчына” Вячаслава Адамчыка, “Знак бяды” Васіля Быкава і шматлікімі іншымі творамі, якія даўно сталі класікай беларускай літаратуры.