- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Напярэдадні навагодніх святаў у офісе фірмы «С…жань» было ажыўлена. Але гэтае ажыўленне паходзіла не так ад напружанай працы, як ад прадчування святочнага застолля, якое меліся наладзіць супрацоўнікі. Яны ўзрушана бегалі з кабінета ў кабінет, жартавалі, твары іх свяціліся. На ганку нехта несу-пынна курыў — па двое і па трое, з выкрыкамі, з бестурботным рогатам. Дырэктар фірмы Глеб Сіўцоў, мужчына гадоў трыццаці пяці, ужо не раз рабіў заўвагі сваім падначаленым, нагадваў пра тое, што працоўны дзень яшчэ не скончаны і што трэба выконваць свае службовыя абавязкі. Тым больш дзелавыя партнёры, якіх у фірмы было нямала, пастаянна трывожылі яго тэлефоннымі званкамі, факсамі і напорыстымі пасланцамі, патрабавалі тэрмінова штосьці падпісаць, удакладніць і зацвердзіць. Некалькі разоў на дзядзінцы перад канторай спыняліся аўто з важнымі дзядзькамі — кіраўнікамі профільных фірм.