- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ура! Паўгода вучобы ў сяржанцкай школе засталося ў мінулым. Я бязмежна рады гэтаму факту, а таксама ўсцешаны тым, што накіраваны ў праслаўлены гвардзейскі полк, раскватараваны ў старажытным Полацку. Да гэтых радасцей дадаецца і яшчэ адна — туды ж накіраваны і мой сябра Валянцін, зямляк. Не з маіх Лучыцаў, а з Рэчыцы. Нехта, не памятаю, прапеўку склаў, даведаўшыся, што ён з горада над Дняпром: «Рэчыца-Рэчыца, у мяне муж алкаголік, ды не лечыцца...» Валік не крыўдзіўся на «сачыненне» саматужнага паэта, нешта склаў і на яго. Той і замоўк.