be

Полымя 4 (744) 1991

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

Часопіс «Полымя» з’яўляецца старэйшым беларускім літаратурна-мастацкім выданнем. У яго стварэнні прымалі непасрэдны ўдзел народныя песняры Янка Купала і Якуб Колас. Гісторыя выдання — гісторыя беларускай літаратуры, яе лепшых узораў. Менавіта ў «Полымі» друкавалі свае знакамітыя творы Платон Галавач, Цішка Гартны, Кузьма Чорны, народныя пісьменнікі і народныя паэты Беларусі Іван Мележ, Аркадзь Куляшоў, Максім Танк, Кандрат Крапіва, Пятрусь Броўка, Васіль Быкаў, Іван Шамякін, Іван Чыгрынаў, Іван Навуменка, а таксама Уладзімір Караткевіч, Вячаслаў Адамчык, Барыс Сачанка. Трывалыя літаратурныя традыцыі, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі майстроў слова, працягваюцца ў творах сучасных аўтараў гэтага аўтарытэтнага выдання. Першыя дзесяць год (да 1932 г.) часопісам кіравала рэдакцыйная калегія, у яе ўваходзілі Ц. Гартны, З. Бядуля, У. Ігнатоўскі, В. Нодэль. Першым рэдактарам выдання быў прызначаны П. Галавач (1932 г.) і часопіс пачаў называцца «Полымя рэвалюцыі». На змену П. Галавачу ў 1933 годзе прыйшоў Міхась Лынькоў. Пад яго кіраўніцтвам часопіс прайшоў нялёгкія выпрабаванні свайго станаўлення.

Каталёг: Каталёг БГТ
Пэрыёдыка: Полымя
Выдаўцы і выдавецтвы: Полымя
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 1991-04
  • Рэдактар: Законнікаў Сяргей
  • Выдавец: Полымя
  • Кнігазбор:
    • BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 1130.
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org