- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Учора, вяртаючыся з фестывалю вулічных тэатраў, на аўтобусным прыпынку сустрэў старога пісьменніка. Павітаўшыся, мужчына сказаў: «Я вас віншую з выхадам новых кніг! Нядаўна чуў па радыё, што ў мінулым годзе ў вас першы раз выйшла ажно чатыры кнігі!» — «Гэта, відаць, не пра мяне! У мяне ў мінулым годзе выйшла адна кніга!» — запя- рэчыў я, але стары настойваў на сваім: «Чатыры! Чатыры! Першы раз! Чатыры!» Не ведаю, чым бы наша размова закончылася, калі б не прыйшоў аўтобус, у які я ўцёк ад суразмоўцы. І раптам сёння, узяўшы ў рукі кнігу«Першы папяровы снег», я зразумеў, што стары пісьменнік інфармацыю пра тое, што ў мяне выйшла кніга «Першы папяровы снег» у выдавецтве «Ча- тыры чвэрці» пачуў як тое, што ў мяне першы раз адразу выйшла ажно чатыры кнігі…