- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Архітэктура ўяўляе сабой летапіс народа ў дрэве і камені. На працягу стагоддзяў у Беларусі тварылі архітэктары, інжынеры, мастакі розных надыянальнасцей. Аднак пры ўсім гэтым беларуская архітэктура заўсёды вызначалася сваёй нацыянальнай своеасаблівасцю. У ёй выразна адлюстроўваліся традыцыі народнай культуры. Старажытнейшыя збудаванні Полацка, Віцебска, Гродна, манументальныя крэпасці і замкі Навагрудка, Ліды, Міра і Крэва, велічныя храмы-крэпасці ў Сынковічах і Мураванцы, маляўнічыя драўляныя цэрквы Палесся, арыгінальныя саборы Магілёва, цудоўныя палацы ў Ружанах і Гомелі ўяўляюць сабой творы высокага мастацкага і архітэктурнага майстэрства.