- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зьлітуйся, Божа, зь мяне ў вялікай ласцы Тваёй, і ў мностве шчадротаў Тваіх загладзь беззаконьні мае! Адмый мяне шматкроць ад беззаконьня майго, і ад грэху майго ачысьці мяне: бо беззаконьне маё я ўсьведамляю, і грэх мой заўсёды перада мною. Табе, Табе аднаму я зграшыў і прад вачыма Тваімі благое ўчыніў: таму справядлівы Ты будзеш у прысудзе Тваім, і чысты ў судзе Тваім. Вось, я ў беззаконьні зачаты, і ў грэху маці мая нарадзіла мяне. Вось, палюбіў Ты праўду ў сэрцы і ўліў у мяне тайную мудрасьць. Акрапі мяне ісопам, і ачышчуся: абмый мяне, і бялей за сьнег адбялюся. Дай мне ўцеху пачуць і радасьць, і ўзрадуюцца косьці, Табою паламаныя. Адвярні аблічча Тваё ад грахоў маіх і загладзь усе беззаконьні мае. Чыстае сэрца ўмацуй ува мне, Божа, і дух справядлівы аднаві ўва мне. Не адкінь мяне ад аблічча Твайго і Духа Твайго Сьвятога не адбірай у мяне. Вярні мне радасьць збавеньня Твайго, і Духам Уладным мяне падтрымай. Я навучу беззаконцаў дарогам Тваім, і бязбожныя да Цябе навернуцца. Вызваль мяне ад крывавасьці, Божа, Божа ратунку майго; і язык мой уславіць праўду Тваю. Госпадзе! адкрый вусны мае, і вусны мае прагалосяць славу Табе: бо калі б ахвяры Ты пажадаў, я даў бы яе; цэласпаленьне Табе не падабаецца. (Псальма 50, фрагмант)