be
pdf

Праблемы і перспектывы мясцовага самакіравання ў Беларусі

Завадскі Андрэй
Метадычныя матэрыялы для ўдзельнікаў РГА ТАВ(Ф), выкладчыкаў, слухачоў і выпускнікоў Народнага Ўніверсітэта

Адная з найскладанейшых праблемаў, з якой здаўна сутыкаюцца людзі ў розных краінах свету, – гэта забесьпячэньне свабоды і прававой роўнасьці ў грамадзтве. Спрыяць вырашэньню гэтай праблемы здольна такая зьява, як самакіраваньне. Самакіраваньне садзейнічае развіцьцю грамадзкай ініцыятывы, павышэньню грамадзкай сьвядомасьці, развіцьцю пачуцьця адказнасьці грамадзянаў за стан грамадзкіх справаў. Ва ўмовах самакіраваньня грамадзяне абапіраюцца на ўласную сілу, на саміх сябе. Пры адсутнасьці самакіраваньня людзі спадзяюцца толькі на дзяржаўную ўладу. У аналітычнай праца разглядаюцца прырода і віды самакіраваньня, прынцыпы і функцыі самакіраваньня, сучасныя прынцыпы мясцовага самакіраваньня, заканадаўчае рэгуляваньне ў Беларусі мясцовага самакіраваньня, статус і сыстэма органаў мясцовае ўлады, кампэтэнцыя мясцовых органаў улады і кіраваньне камунальнаю ўласнасьцю. Але, што важна, аўтарам прапануецца таксама новая канцэпцыя рэформы мясцовага кіраваньня і самакіраваньня Беларусі.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), Народны Ўніверсітэт
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2003
  • Выдавец: Таварыства аматараў ведаў (філаматаў), Народны Ўніверсітэт
  • Катэгорыя: Гісторыя, Палітыка, Грамадзтва
  • Copyright: © 2003 by Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)
  • Кнігазбор: Kamunikat.org, Каталёг БГТ
  • Інвэнтарныя нумары: BTH — 4722
  • Дадатковая даведка: Выданьне публікуецца тут за ласкавай згодай Таварыства аматараў ведаў (філаматаў)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org