- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта, вядома, паталёгія, але мушу вам сказаць, што, зрабіўшы сваім успамінам рэвізію, я канчаткова пераканаўся: ні ў маленстве, ні потым я, па гамбурскім рахунку, не пазайздросьціў ніводнаму чалавеку. У трэцяй клясе я быў апантаны мараю пасяліцца з аднаклясьніцай Верачкай на ўласным атоле ў трапічных шыротах, але чамусьці ані не зайздросьціў амэрыканскім мільярдэрам, якія маглі купіць сабе дзе-небудзь у Індыйскім акіяне цэлы архіпэляг. Зь дзяцінства маючы схільнасьць да фаталізму, я хваравіта не зайздросьціў хлопцам, якія «хадзілі» з прыгажэйшымі за маіх дзяўчатамі. Я (што, наогул, проста недаравальна) ні разу — якія б шэдэўры яны ні стварылі — не адчуў зайздрасьці да калегаў-літаратараў. (фрагмент)