- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Дзякуючы дынамічнаму эканамічнаму разьвіцьцю Латвія і Эстонія ў міжваенны час былі краінамі, якія прываблівалі да сябе тысячы іншаземных гастарбайтараў. Найбуйнейшую групу складалі польскія грамадзяне – жыхары Віленшчыны й Наваградчыны. Агулам у пэрыяд ад 1928 да 1939 г. у сельскай гаспадарцы Латвіі і Эстоніі знайшло працу каля 100 тысячаў заходнебеларускіх сялянаў. Для многіх з іх знаходжаньне на эміграцыі стала жыцьцёвым шанцам на паляпшэньне матарыяльнага становішча.