- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
24 чэрвеня вынесены прысуд па справе журналістаў незалежнай газеты "Пагоня". Галоўны рэдактар Мікола Маркевіч асуджаны да двух з паловай гадоў абмежаваньня волі, а карэспандэнт Павел Мажэйка – да двух гадоў... Ніхто не чакаў, што такой суровай і неадэкватнай будзе — расправа над журналістамі Такім чынам, гарадзенскія судовыя ўлады выканалі заказ з Мінску. Судзьдзя Тацяна Клімава прызнала журналістаў вінаватымі ў паклёпе на прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (арт. 367 ч.2 Крымінальнага кодэксу РБ). Незалежныя назіральнікі лічаць, што гарадзенскія абаронцы "гонару ды годнасьці" А.Лукашэнкі перастараліся: такі жорсткі прысуд сёньня не патрэбны нікому і найперш самому "галоўнаму пацярпеламу", які ў сьвятле апошніх падзеяў імкнецца да таго, каб Беларусь выглядала астраўком стабільнасьці ў цэнтры Еўропы. (Расправа над журналістамі, фрагмант)