- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Цэнзура Інтэрнэту недапушчальная. Міжнародная праваабарончаяарга нізацыя "Рэпарцёры бяз межаў" выказала заклапочанасьць планамі беларускіх уладаў узмацніць кантроль над Інтэрнэтам "у краіне, дзе свабода выказваньня і так абмежаваная". Пра гэта гаворыцца ў заяве арганізацыі, апублікаванай на яе сайце 6 студзеня. "Рэпарцёры" маюць на ўвазе ўказ прэзідэнта "Аб мерах па ўдасканаленьні выкарыстаньня нацыянальнага сегменту глабальнай кампутарнай сеткі Інтэрнэт", які трапіў да журналістаў у сярэдзіне сьнежня і які зараз дапрацоўваецца на ўрадавым узроўні. "Мы павінны асабліва падкрэсь ліць нашу заклапочанасьць гэтым законапраектам, які пагражае свабодзе слова ў Інтэрнэце і праву кожнага выказваць свае меркаваньні ананімна бяз страху рэпрэсіяў з боку ўладаў", – заяўляюць "Рэпарцёры". – Большасьць традыцыйных СМІ ўлады ўжо ўзялі пад свой кантроль, і цяпер рэжым працягвае наступленьне на новыя медыя".