- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Што адбылося ў Менску ўвечары 19 сьнежня? Сёньня, калі прайшло ўжо амаль тры месяцы ад тых падзеяў, існуе некалькі тлумачэньняў. Аднак, усе яны – ня больш, як версіі. А ўсю праўду, відаць, мы даведаемся ня хутка. Пакуль жа мы можам спытаць у саміх сябе: дык каму ж былі выгадныя тыя падзеі? Так, кандыдаты ў прэзідэнты заклікалі людзей выйсьці ўвечары па заканчэньні галасаваньня на менскую Кастрычніцкую плошчу з мэтай выказаць свой пратэст супраць тых фальсіфікацыяў, што адбываліся і на гэтых выбарах, выказаць сваё непрыняцьце вынікаў выбараў, бо яны былі прадказальныя яшчэ да пачатку, а некаторыя СМІ яшчэ тры месяцы таму назвалі дакладныя лічбы, колькі які кандыдат набярэ галасоў... Так, людзі выйшлі на плошчу нечакана масава, не збаяўшыся запалохваньняў, што гучалі ў апошнія дні з радыё і тэлебачаньня ад высокіх міліцэйскіх чыноў, выйшлі на мірную, падкрэсьлім – мірную – акцыю пратэсту...