- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
4 жніўня 2011 г., Алесь Бяляцкі, старшыня Праваабарончага цэнтру "Вясна" ў Беларусі, быў затрыманы ў Менску. Мы разглядаем яго затрыманьне як прамы вынік законнай дзейнасьці Алеся Бяляцкага па абароне правоў чалавека ў Беларусі. Супраць Алеся Бяляцкага была ўзбуджаная крымінальная справа паводле часткі 2 артыкулу 243 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь за "ўтойваньне прыбытку ў асабліва буйным памеры". Гэты артыкул прадугледжвае да 7 гадоў пазбаўленьня волі з канфіскацыяй маёмасьці. Мы заклікаем беларускія ўлады неадкладна і безумоўна вызваліць Алеся Бяляцкага і спыніць крымінальны перасьлед праваабаронцаў, журналістаў, юрыстаў і актывістаў у Беларусі.