- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Палякі салідарныя з беларусамі: 16 лістапада ў дзевяці польскіх гарадах адбыліся акцыі салідарнасьці з сем`ямі зьніклых беларускіх палітыкаў і палітвязьнямі. Акцыі прайшлі ў Варшаве, Кракаве, Познані, Уроцлаве, Гданьску, Лодзі, Пултуску, Любліне, Беластоку. “МенскВаршава — супольная справа” — гэткім лозунгам распачаўся Дзень салідарнасьці з беларускімі палітвязьнямі ды зьніклымі апанентамі ўладаў у Варшаве. Арганізаваў акцыю “Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”. Удзел у акцыі ўзялі каля 100 чалавек. Усё пачалося ў цэнтры Варшавы пад помнікам Дэ Голю, дзе мінакам раздавалі ўлёткі пра акцыю салідарнасьці і пра лёс Зьмітра Дашкевіча, асуджанага на паўтары гады зьняволеньня за “ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі “. Потым удзельнікі сталі абапал вуліцы Новы Сьвят. Маніфестанты трымалі сьвечкі, белчырвонабелыя сьцягі ды партрэты Зьмітра Дашкевіча. Па цэнтральных вуліцах калона дайшла да Замкавага Пляцу, дзе арганізатары паказалі фільм Паўла Шарамета “Дзікае паляваньне2”. Фільм праецыраваўся на аглядную вежу на Замкавым пляцы.