be
pdf

Права на волю №15 (258) 2009

Праваабарончы бюлетэнь

МЗС тут ні пры чым?.. Праваабаронца з Баранавічаў Сяргей Гоўша нарэшце дамогся "ўцямнага" адказу на свае запыты ў Міністэрства замежных справаў Беларусі наконт таго, хто мусіць выконваць рашэньні Камітэту па правах чалавека. Сяргей Гоўша зьвярнуўся да МЗС з пытаньнем, чаму не выкон­ваецца рашэньне Камітэту па правах чалавека ААН адносна рэгістрацыі праваабарончага цэнтру "Вясна", чаму дзяржавай парушана і да гэтага часу не ўзноўлена яго, Гоўшы, права на свабоду асацыяцыяў. Па словах Гоўшы, згодна з законам, калі гэта не датычыцца МЗС, то яны павінны былі толькі ўказаць, да каго зьвярнуцца. 16 кастрычніка Гоўша атрымаў адказ на гэты запыт у Міністэрства замежных справаў РБ, падпісаны намесьнікам міністра МЗС Алейні­кам. Намесьнік міністра паведаміў заяўніку, што абарона правоў гра­мадзянаў РБ на ўнутрыдзяржаўным узроўні ўваходзіць у кампетэнцыю іншых дзяржаўных органаў РБ, а ра­шэньні Камітэту па правах чалавека неабавязковыя для выкананьня дзяржаўнымі органамі Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Права на волю
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2009-12
  • Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Copyright: © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org