be
pdf

Права на волю №17 (260) 2009

Праваабарончы бюлетэнь

Дэлегацыя праваабаронцаў у Жэневе. У межах падрыхтоўкі прадстаў­леньня ў Савеце па правах чалавека ААН універсальнага перыядычнага дакладу (UPR) па Беларусі, старшы­ня Праваабарончага цэнтру "Вясна" А. Бяляцкі, намесьнік старшыні В.Стэфановіч і старшыня Беларускага Хельсінскага камітэту Алег Гулак наведалі Жэневу. У ходзе візіту праваабаронцы правялі шэраг сустрэчаў з нацы­янальнымі дэлегацыямі краінаў, якія ўваходзяць у склад Савету па правах чалавека ААН. Таксама прайшлі сустрэчы з прадстаўнікамі офісаў сьпецдакладчыкаў ААН па абароне праваабаронцаў, па незалежнасьці судовай сістэмы і Камітэту па правах чалавека ААН. Падчас гэтых сустрэчаў бела­рускія праваабаронцы распавялі пра разьвіцьцё сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. У тым ліку га­ворка ішла пра апошнія выпадкі вы­краданьняў моладзевых актывістаў сілавымі ведамствамі Беларусі.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Права на волю
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Месца выхаду: Менск
  • Дата выхаду: 2009-12
  • Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Copyright: © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org