- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гэта адкрытае пагарджаньне Канстытуцыяй Крымінальны перасьлед Зьміцера Дашкевіча – спроба запалохаць грамадзка актыўную моладзь Беларускія ўлады пагарджаюць Канстытуцыяй. За карыстаньне правам ня сьведчыць супраць сябе самога, якое гарантаванае Асноўным Законам, Зьміцеру Дашкевічу пагражае да шасьці месяцаў арышту. 14 жніўня 2007 году РУУС г. Шклову была ўзбуджаная крымінальная справа супраць моладзевага лідэра Зьміцера Дашкевіча, які быў асуджаны і адбывае пакараньне (год і шэсьць месяцаў пазбаўленьня волі) за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі Малады Фронт. Паводле пастановы сьледчага Шклоўскага РУУС капітана міліцыі С. Н. Лоха, Зьміцер Дашкевіч сёлета ў чэрвені падчас допыту па крымінальнай справе супраць Івана Шылы (узбуджанай па тым самым абвінавачаньні: дзейнасьць ад імя Маладога Фронту), адмовіўся ад дачы паказаньняў, “ня маючы на тое паважных прычынаў”.