- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
АБСЕ заклікала спыніць рэпрэсіі. Вялікабрытанія і 13 іншых краінаў-сябраў Арганізацыі па бясьпецы і супрацоўніцтве ў Еўропе заклікалі беларускі ўрад да супрацоўніцтва з экспертамі АБСЕ, якія дасьледуюць падзеі 19 сьнежня ў Менску. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе амбасады Вялікабрытаніі ў Беларусі. Гэтая прапанова была зробленая ў рамках схемы АБСЕ, вядомай таксама як "маскоўскі механізм". Яна была ухваленая ўсімі сябрамі АБСЕ, уключаючы Беларусь, "дзеля стымуляцыі захаваньня і павагі правоў чалавека, асноўных свабодаў, асноваў дэмакратыі, а таксама правіла вяршэнства закона праз дыялог і супрацоўніцтва", – адзначаецца ў прэс-рэлізе.