- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кампраміс з рэжымам Лукашэнкі немагчымы... Еўрапарламент запросіць у Еўранэст 10 назіральнікаў ад беларускай апазіцыі і грамадзянскай супольнасьці. Такое меркаваньне было агучанае старшынёй Еўрапарламента Ежы Бузекам падчас яго прэс-канферэнцыі ў Варшаве. "Мы прынялі рашэньне, што ў працы міжпарламенцкага аб'яднаньня з боку Беларусі ня будуць удзельнічаць дэпутаты беларускага парламенту. У нас ёсьць дэлегаты ад парламентаў Украіны, Малдовы, Грузіі, Азербайджану і Арменіі. Ад Беларусі будуць удзельнічаць прадстаўнікі грамадзкіх аб'яднаньняў і апазіцыі. У нас была кампрамісная прапанова, якая выглядала наступным чынам: Беларусь прадстаўляе 5 прадстаўнікоў ад парламенту і 5 ад грамадзкіх арганізацыяў. Але ў сітуацыі такога ціску на апазіцыю і грамадзкія арганізацыі кампрамісная прапанова ня можа быць прынятая", – заявіў Ежы Бузек. Адзначым, што ў бліжэйшым часе ў Беларусь накіруецца дэлегацыя Еўрапарламенту. Сярод іншых пытаньняў яна будзе выпрацоўваць пазіцыі адносна ўдзелу беларускай дэлегацыі ў Еўранэсьце.