be
pdf

Права на волю №4 (289) 2011

Праваабарончы бюлетэнь

Праваабарончы цэнтр "Вясна" гэта: Няўрадавая праваабарончая ар­ганізацыя, створаная ў красавіку 1996 году падчас масавых акцыяў пратэсту дэмакратычнай апазіцыі ў Беларусі, якая пасьля арыштаў удзельнікаў дэманстрацыяў займа­лася дапамогай арыштаваным і іх сем'ям. Таму першапачаткова ар­ганізацыя мела назву "Вясна-96". 15 чэрвеня 1999 году арганізацыя была зарэгістраваная як Грамадзкае аб'яднаньне "Праваабарончы цэнтр "Вясна". Уяўляе сабой рэспублікан­скае аб'яднаньне з цэнтрам у Мен­ску і рэгіянальнымі арганізацыямі ў большасьці буйных гарадоў Белару­сі. Па ўсёй краіне колькасьць сяброў складае каля 200 чалавек. Рашэнь­нем Вярхоўнага суда Рэспублікі Бе­ларусь 28 кастрычніка 2003 году за ўдзел у назіраньні падчас прэзідэнц­кіх выбараў 2001 г. Грамадзкае аб'яднаньне "Праваабарончы цэн­тр "Вясна" было беспадстаўна па­збаўленае дзяржаўнай рэгістрацыі, а 6 сакавіка 2004 году ПЦ "Вясна" быў прыняты ў Міжнародную Фе­дэрацыю Правоў Чалавека (FIDH).

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Права на волю
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-04
  • Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Copyright: © 2011 by Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org