- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Устаноўчы сход "Нашай Вясны". 29 сакавіка на сядзібе Партыі БНФ у Менску адбыўся устаноўчы сход заснавальнікаў грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня "Наша Вясна". На сходзе "Нашай Вясны" прысутнічалі праваабаронцы, юрысты, грамадзкія актывісты: усяго 82 прадстаўнікі з ўсіх рэгіёнаў Беларусі, якія вырашылі стаць сузаснавальнікамі праваабарончай арганізацыі. Удзельнікі сходу прагаласавалі за стварэньне праваабарончай арганізацыі, за яе статут і праграму. Былі таксама абраныя кіручыя органы – Рада ў складзе пяці чалавек, старшыня аб’яднаньня і Рэвізійная камісія. Абраны старшыня Алесь Бяляцкі паведаміў, што "мы зусім не партызаны, а дзейнасьць грамадзкага праваабарончага аб’яднаньня адкрытая і галосная. Мы увесь час паведамляем пра сваю дзейнасьць сродкам масавай інфармацыі і ня маем аніякіх сакрэтаў". "Цяпер, – паведаміў віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі, – мы будзем спадзявацца на міжнародную падтрымку, якая даволі выразна аказвалася зусім нядаўна, падчас папярэдняй спробы рэгістрацыі".