- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
...Каб пераадолець "самаізаляцыю" краіны. Рада Еўропы рашуча асуджае прывядзеньне ў выкананьне двух сьмяротных прысудаў у Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве старшыні Камітэту міністраў РЕ Мішэлін Кальмі-Рэй, генеральнага сакратара РЕ Турб'ёрна Ягланда і кіраўніка Парламенцкай асамблеі РЕ Меўлюта Чавушаглу. "Сьмяротнае пакараньне зьяўляецца варварствам і дэградацыяй, менавіта таму яно было адмененае Радай Еўропы пратаколам №6 Еўрапейскай канвенцыі аб правах чалавека, – гаворыцца ў заяве. – Урад Беларусі застаецца адзіным у Еўропе, хто карае сьмерцю людзей. Нядаўняе прывядзеньне ў выкананьне сьмяротных прысудаў, калі гэтая інфармацыя пацьвердзіцца, стане сур'ёзнай перашкодай на шляху зьбліжэньня Беларусі і Рады Еўропы". Аўтары заявы падкрэсьліваюць, што РЕ гатова аказаць Беларусі любую дапамогу для пераадоленьня "самаізаляцыі" краіны. "Але калі пытаньне тычыцца правоў чалавека і дэмакратыі, шлях можа быць толькі адзін. Мы зноў заклікаем да неадкладнай адмены сьмяротнай кары", – гаворыцца ў дакуменце.