- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
"Зламаць не атрымалася..." 14 красавіка Франака Вячорку камісавалі пастановай галоўнага медычнага цэнтру Мінабароны. Медыкі выявілі ў Вячоркі камбінаваную загану сэрца. З гэтым дыягназам юнак ня толькі не прыдатны да службы, але і ўвогуле павінен быць выключаны з вайсковага ўліку. "Гэта мая перамога! Я 15 месяцаў дабіваўся гэтага звальненьня. Я даказаў урэшце рэшт, што мой прызыў у армію быў незаконным. Спрабавалі мяне зламаць, цкавалі, пагражалі. Нічога не атрымалася, я застаўся самім сабой" – кажа Ф. Вячорка. Франак падкрэсьліў, што ў заключным дыягназе лекары напісалі, нібы хвароба набытая ў войску – каб ужо былы жаўнер ня мог судзіцца за незаконны прызыў. Аднак Ф. Вячорка з гэтым катэгарычна ня згодны і зьбіраецца зьвярнуцца ў суд. "Буду патрабаваць прыцягненьня да адказнасьці лекараў, якія фальсіфікавалі дыягназы, і прызыўной камісіі, якая мяне забірала. Таксама буду патрабаваць кампенсацыі, маральнай і па стане здароўя, ад вайскоўцаў, а таксама ад медыкаў, якія не прынялі мераў па стане майго здароўя раней і камісавалі мяне толькі праз 15 месяцаў. Ну і ўрэшце, буду падаваць у суд на журналістаў Беларускага тэлебачаньня і "Белорусской военной газеты", якія неаднаразова мяне зьневажалі...", – паведаміў Ф. Вячорка.