- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Галоўнае – дэмакратыя і захаваньне правоў чалавека. Лідэры беларускай апазіцыі перадалі кангрэсменам свой план дэмакратызацыі Беларусі. Сустрэча адбылася 16 красавіка ў Вільні. На ёй прысутнічалі былы кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Казулін, старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, намесьнік старшыні Партыі БНФ Вінцук Вячорка, намесьнік старшыні руху "За Свабоду" Віктар Карніенка, сустаршыня аргкамітэту па стварэньні партыі "Беларуская хрысьціянская дэмакратыя" Віталь Рымашэўскі, старшыня БАЖ Жана Літвіна. Дэлегацыя Кангрэсу ЗША, якую ўзначальвае Шэлі Берклі, была прадстаўленая чатырма чальцамі Кангрэсу ад Дэмакратычнай партыі і трыма – ад Рэспубліканскай партыі. "У нас адбылася зацікаўленая гутарка пра сітуацыю ў Беларусі, – сказаў Лябедзька. – Мы перадалі кангрэсменам наш план па дэмакратызацыі Беларусі, так званую дарожную карту". Беларускія ўдзельнікі ўзьнялі пытаньне пра палітвязьняў, палітневыязных, гвалтоўны прызыў у армію маладых людзей, якія не павінны па медыцынскіх паказаньнях служыць, а таксама пра тое, як ім бачыцца ўдзел амерыканцаў у дыялогу з беларускімі ўладамі, перадае сайт ucpb.org.