be
pdf

Права на волю № 8 (293) 2011

Праваабарончы бюлетэнь

Да ідэі маўклівага пратэсту супраць рэжыму Лукашэнкі, які давёў краіну да эканамічнага краху, з кожным разам далучаецца ўсё больш і больш грамадзянаў Беларусі. Да прыкладу, у Магілёве на першую акцыю прыйшло 200 чалавек, на другую – 300, а на трэцюю – больш за 500. Тое ж адбываецца і ў іншых гарадах, нягледзячы на надзвычайную жорсткасьць міліцыянтаў і амапаўцаў да ўдзельнікаў маўклівага пратэсту. Штораз павялічваецца колькасьць затрыманых, зьбітых і асуджаных. Улады пачалі прымяняць і "новую" тактыку: людзей на вуліцах арыштоўваюць міліцыянты, апранутыя ў цывільнае, і закідваюць затрыманых у машыны без нумароў. Абышоў увесь сьвет фотаздымак, зроблены ў момант спробы затрыманьня другога сакратара пасольства Швецыі Дэвіда Эмтэстама. Яго адпусьцілі пасьля таго, як ён прад’явіў свае дакументы. Адметнасьцю акцыі маўклівага пратэсту сталіся грубыя дзеяньні сілавых структураў супраць журналістаў, якія асьвятлялі гэтую падзею. Увечары 29 чэрвеня ў Менску і Берасьці было затрымана 13 журналістаў, у тым ліку з Латвіі, Балгарыі, Літвы і Расіі...

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Права на волю
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-07-10
  • Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Copyright: © 2011 by Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org