be
pdf

Права на волю №9 (252) 2009

Праваабарончы бюлетэнь

Свабоды слова менш, чым у Зімбабве... Ужо шмат гадоў Беларусь знаходзіцца ў катэгорыі несвабодных краінаў, такіх, дзе, паводле ацэнак "Freedom House", свабодныя медыі ці адсутні­чаюць увогуле, ці прысутныя ў вельмі нязначнай колькасьці. Кіраўнік "Freedom House" Крыста­фер Уолкер гаворыць: "Мы не назіралі істотных зьменаў, якія б палепшылі сітуацыю са свабодай слова ў краіне. Фактычна за апошнія пяць гадоў, калі назіраць за сітуацыяй у гэтым рэгіёне, Беларусь – адна з тых краінаў, дзе най­большае паніжэньне свабоды слова і вельмі, вельмі непрыветны асяродак для свабоды СМІ". У справаздачы "Freedom House" дасьледаваная сітуацыя ў 195 краінах сьвету. 64 з іх маюць статус несвабод­ных паводле індэксу свабоды слова. У васьмёрку з самымі нізкімі адзнакамі трапілі Беларусь (188), Узьбекістан (189), Куба (190), Эрытрэя (191), Лівія (192), М'янма (193), Туркменістан (194) і Паўночная Карэя (195), якая замыкае сьпіс. Вышэйшую за Беларусь ацэнку атрымалі Экватарыяльная Гвінея (187), Зімбабве (186), Іран (182) ды іншыя краіны. Першае месца ў сьвеце паводле рэйтынгу свабоды слова займае Ісландыя, за ёй ідуць Фінляндыя і Нарвегія. Суседняя з Беларусьсю Літва знаходзіцца на 18м, Латвія на 23м, Польшча на 24 месцы, у гэтых краі­нах медыі прызнаныя свабоднымі, суседняя Украіна – на 55м месцы – у катэгорыі часткова свабодных. Расія, як і Беларусь, мае статус несвабоднай паводле Індэксу свабоды слова і зна­ходзіцца на 174 месцы. Дарэчы, у 2003 г. Расія яшчэ была ў сьпісе "часткова свабодных", з таго часу назіраецца паніжэньне

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Права на волю
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2009-05
  • Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Copyright: © 2009 Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org