be
pdf

Права на волю № 9 (294) 2011

Праваабарончы бюлетэнь

Не запалохаць, не зламаць... Асуджаны за ўдзел у "масавых беспарадках" Мікіта Ліхавід адбывае пакараньне ў Наваполацкай калоніі. Туды яго этапавалі 7 траўня і ўжо праз два дні ён патрапіў на 10 сутак у штрафны ізалятар (ШЫЗА). Адбыўшы гэтае пакараньне, праз суткі зноў патрапіў у ШЫЗА ўжо на 15 сутак, 9 чэрвеня – яшчэ на 5 сутак, 14 чэрвеня – зноў 5 сутак, а 11 ліпеня моладзевы актывіст пяты раз трапіў у карцэр на 20 сутак. Усяго ад 7 траўня, калі ён быў этапаваны ў калонію, Мікіта Ліхавід правёў у карцэры 35 сутак... Адвакат Дар’я Ліпкіна пасьля наведаньня свайго падабароннага Мікіты Ліхавіда распавяла, што ён вельмі худы, бледны, пад вачыма сінія кругі. Але трымаецца мужна, ні на што ня скардзіцца. Маці палітвязьня Алена Ліхавід паведаміла: "Нядаўна я размаўляла з доктарам з калоніі. Ён сказаў, што імкнецца наведваць карцэр кожны дзень, цікавіцца, ці ёсьць скаргі на здароўе. Сказаў, што Мікіта ні на што не скардзіцца. Ягоная бледнасьць і сінія кругі пад вачыма выкліканыя тым, што ён амаль не знаходзіцца на сьвежым паветры, ня бачыць сонца"... У карцэры забаронена любая перапіска, так што лістоў ад Мікіты яго маці даўно не атрымлівала.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Права на волю
Выдаўцы і выдавецтвы: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2011-07-20
  • Выдавец: Праваабарончы цэнтр Вясна
  • Copyright: © 2011 by Праваабарончы Цэнтр Вясна
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org