- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
11 снежня 2011 г. у нядзельным выпуску праграмы “В центре внимания” на тэлеканала “Беларусь-1” быў прадэманстраваны правакацыйны сюжэт пра вязняў сумлення -- былога кандыдата Андрэя Саннікава і лідэра моладзевай арганізацыі “Малады Фронт” Зміцера Дашкевіча. Праваабарончы цэнтр “Вясна” лічыць, што дэманстрацыя падобнага кшталту відэаматэрыялаў на дзяржаўным тэлеканале ў чарговы раз падкрэсліла палітычную матывацыю іх пераследу. Пр а д э м а н с т р а в а н ы сюжэт з’яўляецца аднім са звенняў ланцуга правакацыяў, а р г а н і з а в а н ы х спецслужбамі Беларусі ў дачыненні да А. Саннікава і З. Дашкевіча, галоўнай задачай якіх з’яўляецца аказанне маральнага ціску, дыскрэдытацыя, стварэнне рэальных пагрозаў для іх жыцця і здароўя падчас знаходжання ў месцах пазбаўлення волі.