- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
А.Лукашэнка заявіў, што больш нікога не збіраецца вызваляць. Пасля вызвалення А.Саннікава і Дз.Бандарэнкі, маўляў, мяч знаходзіцца на баку Захаду, і ён ад яго «чакае канкрэтных крокаў». За кратамі застаюцца 13 чалавек, якія асуджаныя па палітычных матывах. Праваабарончы цэнтр «Вясна» склаў спіс палітвязьняў: 1. Мікалай Аўтуховіч – узяты пад варту 8 лютага 2009 г., асуджаны 06.05.2010 Вярхоўным судом па ч. 3 арт. 295 КК (незаконныя дзеянні ў адносінах да вогнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў) да 5 гадоў і 2 мес. пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму. Рашэннем суду ад 17.01.2012 умовы адбыцця пакарання былі змененыя на больш жорсткія, пераведзены з калоніі №5 у Івацэвічах ў турму №1 г.Гродна.