- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«Праўда як рэлігія» — кніга гутарак журналіста і літаратара Юрася Залоскі з народным пісьменнікам Беларусі Васілём Быкавым: гутарак пра мінулае, сучаснае і будучае, пра беларускую і сусветную літаратуры, уласную творчасць і працу калегаў, палітычныя перыпетыі 90-х гадоў, пра рэлігію і камуністычную спадчыну, пра сяброў, ворагаў і прэзідэнтаў… Гэта нацыянальная споведзь «песіміста ў адносінах да пакалення свайго веку» і валадара беларускай нацыянальнай ідэалогіі будучыні — вялікага літаратара, мастацтвазнаўцы, філосафа, палітыка, грамадзяніна і прарока. На евангельскі лад кнігу можна назваць і «Адкрыццём Васіля Быкава» — па глыбіні ды прачуласці духоўных, маральных і грамадска-дзяржаўных прагнозаў і прароцтваў, амаль усе з якіх (выказаныя 15–20 гадоў таму) збыліся ці збываюцца…