- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Альбом з фотаздымкамі пераможцаў конкурсу “Прэс-фота Беларусі — 2015”. У альбом увайшлі фатаграфіі, якія занялі прызавыя месцы. Адкрыты незалежны конкурс прэс-фатаграфіі ў Беларусі быў арганізаваны ў 2009 годзе беларускімі фотарэпарцёрамі пры падтрымцы фотапартала ZНЯТА. Конкурс аказвае падтрымку прафесійнай прэс-фатаграфіі, а таксама стымулюе развіццё фотажурналістыкі і дакументальнай фатаграфіі. У рамках праекта штогод праводзіцца шэраг мерапрыемстваў, якія дазваляюць падтрымліваць абмен вопытам і ведамі паміж пакаленнямі беларускіх фатографаў, а таксама з фотарэпарцёрамі з іншых краін. Усё гэта павінна падтрымліваць высокі ўзровень прафесійных стандартаў у фотажурналістыцы, садзейнічаць свабоднаму і неабмежаванаму абмену прафесійнай інфармацыяй. У 2015 годзе ў конкурсе “Прэс-фота Беларусi” ўзялі ўдзел 137 аўтараў, 48 з іх выйшлі ў фінал. Больш за 2000 працаў прэтэндавалі на перамогу ў серыях і адзіночных здымках у 8 намiнацыях конкурсу. У міжнароднай катэгорыі “Адкрытая намінацыя / Украіна” прынялі ўдзел 20 аўтараў з чатырох краін: Беларусь, Літва, Расія, Украіна.