- Kamunikat.org
 - Бібліятэка
 - Кнігазборы
 - Калекцыі
 - Іншае
 
Чалавек бездапаможны, калі патрапляе ў лапы сістэмы. А кожная сістэма імкнецца выключна да ўласнага самазахавання. Лёс канкрэтнага чалавека яе не тое што зусім не цікавіць, але цікавіць крыху ў іншым ракурсе, чым самога чалавека. Гэта зразумелі па ўсім цывілізаваным свеце. Менавіта таму, там, дзе шануюць жыццё, гонар, свабоду, меркаванне і правы чалавека, на заканадаўчым роўні абмяжоўваецца ўсёдазволенасць сістэмы. У сістэму, якая па прыродзе сваёй ёсць абыякавай да лёсу і жыцця асобнага чалавека, стараюцца пабольш увесці людскасці, пабольш жывога чалавечага духу.