- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Слізкія прыступкі ганаровага подыюму: На подыюме месца знайшлося не для ўсіх. Сярод студэнтаў біёлагаў пятага курса, што прадстаўлялі прэзентацыі сваіх дыпломных праектаў, толькі ў групы біяхімікаў атрымаўся паўнавартасны, з трыма прыступкамі, п’едэстал. Першае месца заняла Алена Багушэвіч. На другім і трэцім месцы размясціліся Паліна Кірвель і Аляксандр Апарын адпаведна. У заолагаў было на адну прыступку менш: першае месца – Віталій Лукін, другое – Марына Лявіцкая. У батанікаў выйшаў не п’едэстал, а стоўб. Пачэснае месца на ім заняла Кацярына Краўчык, што даследавала род Ружа на тэрыторыі Горадні. Па звестках нашай крыніцы, дэкан факультэта Мінюк Г.Я., маючы на ўвазе “непадыходзячы” для ўзнагародаў студэнтаў, сказала: “Пакуль я дэкан на гэтым факультэце, усё будзе па-мойму. Яны ад мяне нічога не атрымаюць”.