- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Для Беларусі цяпер характэрная першая з стратэгій – прыярытэт эканамічных паказнікаў, фіксаваны набор патрэбаў, якія павінны выконвацца, і г.д. Праблемы гуманітарнага і прававога забеспячэння (псіхалагічная інтэграцыя, пераадоленне маргінальнасці, прававая роўнасць і г.д.) не ёсць прыярытэтнымі і выступаюць як дапаўненне да “абавязковай” праграмы сацыяльнага пакету. Але, каб убачыць сітуацыю цалкам, варта абмяркоўваць праблемы сферы забеспячэння на ўзроўні арганізацыі ўсёй сістэмы.