- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
«А вам навошта той Каліноўскі?.. Ці вам у той "Ніве" не хапае пісаць пра нармальных людзей? Навошта вам "насвятляць" таго мяцежніка?.. Ён не пераносіў праваслаўнага духу. Не трэба яго славіць і асвятляць. Хай яго палякі сабе бяруць і хваляць». I дзе ж чуе такое аўтарка рэпартажу? У Мастаўлянах. Вёсцы, якая лічыцца радзімай Каліноўскага, жыхары якой прыгадваюць, як аднойчы прыехалі да іх вучоныя з Беларусі і завялі такую гутарку: "Мы прыехалі да вас, бо тут, у вашай вёсцы, нарадзіўся вялікі чалавек..." - а адзін дзед адпаліў ім, сказаў "каб яны тут не разводзіліся пра вялікіх людзей, бо тут, у Мастаўлянах, усе нараджаліся маленькімі". Як залацінка, метафара бліснула!.. А за ёй характар. А за характарам лёс. Дзеда. Вёскі. Народа. Гэта не праўда пра Каліноўскага. Гэта наша праўда пра саміх сябе. I ўжо толькі таму, што яна тут выказаная так, як нідзе болей, бо ў Ганны Кандрацюк ёсць рэдкі чалавечы і пісьменніцкі дар: заўважаць, як бліскаюць у смецці быту залацінкі жыцця, - варта прачытаць гэтую кнігу. (Уладзімір Някляеў). Ганна Кандрацюк-Świerubska нарадзілася ў 1965 годзе, у Гайнаўцы на Падляшшы. Скончыла Варшаўскі ўніверсытэт. Апублікавала сем кніг: W stronę Tarasiewicza (2002), Царская трызна (2007), Дзядоўскае турнэ з Анатолем С. (2010), Białoruś. Miłość i marazm (2013), Па Прыпяці па Нобель (2017), У прысценку старога лесу. Гісторыі людзей з Белавежскай пушчы (2022). Яе кнігі і апавяданні перакладзеныя на польскую і англійскую мовы. Лаўрэатка літаратурных прэм'і імя Ежы Гедройца і Алеся Адамовіча.