be

Прыгоды дзядзі Віці на Валадарцы

Грузьдзіловіч Алег
вершы з рысункамі для дзяцей з дарослымі

Беларус, журналіст „Радыё Свабода” Алег Грузьдзіловіч нарадзіўся ў Маладэчне ў 1958 годзе, школу закончыў у Берасьці, навучаўся на журналіста ва ўнівэрсытэце ў Менску, дзе і працаваў у розных мэдыя, пакуль у сьнежні 2021 году ня быў арыштаваны за тое, што асьвятляў пратэсты. Не прызнаў віны і быў асуджаны на 1,5 году зьняволеньня. Адбываў пакараньне ў менскім СІЗА на вуліцы Валадарскага і ў калёніі пад Магілёвам. Вершы і малюнкі пра арыштанта дзядзю Віцю, што ўвайшлі ў гэтую кнігу, Алег Грузьдзіловіч напісаў і намаляваў на Валадарцы для ўнукаў Евы, Сафіі, Кастуся, Аляўціны ды Анатоля, але адтуль частка лістоў не дайшла на волю праз цэнзуру. Пашанцавала з аказіяй перадаць „Прыгоды дзядзі Віці” з магілёўскага СІЗА. Пазьней у калёніі ўсе лісты і рукапісы аўтара былі зьнішчаныя. Тэкст пра Валадарку аўтар падрыхтаваў у Вільні, дзе жыве зь верасьня 2022 году.

Беларускія аўтары:
Выдаўцы і выдавецтвы: Фонд Kamunikat.org
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2024
  • Выдавец: Фонд Kamunikat.org
  • Памеры: 92 с.
  • ISBN: 978-83-67937-25-2
  • Катэгорыя: Мастацкая літаратура, Дзіцячая літаратура, Правы чалавека
  • Copyright: © 2024 by Алег Грузьдзіловіч, Фонд Kamunikat.org
  • Кнігазбор:
    • прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2025 by Kamunikat.org