- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Янка Купала - нарадзіўся 7 ліпеня 1882 году (па новым стылі) ў фальварку Вязынка пад Менскам (цяпер у Маладэчанскім раёне Менскай вобласьці). Бацькі — Дамінік Ануфрыевіч Луцэвіч і Бянігна Іванаўна Валасевіч — належалі да дробнай зьбяднелай шляхты, арандавалі зямлю ў памешчыцкіх фальварках. Пры хрышчэньні ў Радашкавіцкім касьцёле Івана Луцэвіча запісалі дваранінам, але пазьней паводле афіцыйных дакумантаў ён належаў да мяшчан. У 1898 годзе Купала закончыў Бяларуцкае народнае вучылішча. Пасьля сьмерці бацькі ў 1902 годзе працаваў на гаспадарцы, таксама на пасадах хатняга настаўніка, пісара ў судовага сьледчага ў Радашкавічах (1903), практыканта на бровары ў Яхімоўшчыне і іншых.