- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Засмягла зямля. Пасля бясснежнай зімы і лета выдалася спякотным. Абмялелі рэкі. Нават Прыпяць шмат дзе можна было перайсці пехатою, толькі закасаць калошы. І вада ў ёй усё лета цякла мутная, жоўта-зялёная. Хадзілі пагалоскі, што ваду забруджваюць на другім баку мяжы ўкраінцы, там віравала “бурштынавая ліхаманка”. Ваду, маўляў, для вымывання бурштыну качаюць з рэк. Падводнік не верыў чуткам. “Прыпяць перад перасячэннем мяжы праходзіць праз возера Нобель, – думаў ён. – Гэта велізарны адстойнік, вада ў ім павінна ачышчацца. Не, відаць ад гарачыні папросту распладзіліся мікраводарасці”. Падводнік ад пачатку рыбалоўнага сезона ездзіў на падводнае паляванне разоў дваццаць і вяртаўся кожны раз без здабычы. Што можна ўпаляваць пры амаль нулявой бачнасці? (фрагмент)